среда, 16 ноября 2016 г.

20 ноября- Всемирный день ребенка

20 ноября отмечается международный праздник - Всемирный день ребенка (англ. Universal Children's Day, исп. Día Universal del Niño , фр. Journée mondiale de l'enfance).
Это день мирового братства и взаимопонимания детей, посвященный деятельности, направленной на обеспечение благополучия детей во всем мире. В настоящее время Всемирный день ребенка празднуется в 145 государствах всего земного шара.
Ежегодно в мире умирают миллионы детей, не дожив до своего пятого дня рождения.

Во многих странах мира миллионы детей остаются физически или умственно больными и не имеют возможности для развития, взросления и жизни, так как ущемлены права этих детей, в том числе в области образования, медицины и на участие в общественно-политической жизни.
Вопросы прав детей поднимаются во многих произведениях зарубежных и отечественных писателей и поэтов.
Детский поэт Ирина Токмакова называет детскую литературу первоосновой воспитания. Художественная литература формирует нравственные чувства и оценки, нормы нравственного поведения, воспитывает эстетическое восприятие.
Чтение художественных произведений позволяет много узнать о правах ребенка.        

понедельник, 14 ноября 2016 г.

18 ноября 2016 года - 85 лет со дня рождения Анатолия Вертинского

Анатоль  Вярцінскі нарадзіўся 18 лістапада 1931 года ў вёсцы Дзямешкава Лепельскага раёна Віцебскай вобласці, непадалёку ад славутых азёраў. Закончыў аддзяленне журналістыкі БДУ і шэсць гадоў працаваў у раённых газетах на Брэстчыне і Магілёўшчыне. Затым у Мінску — у выдавецтве, рэдактарам «ЛіМа».
     Першая з напісаных ім паэм дала назву і першаму зборніку вершаў — «Песня пра хлеб» (1962), «Тры цішыні» (1966), «Чалавечы знак» (1968), «З'яўленне» (1975), «Ветрана» (1979), «Святло зямное» (1981) і іншыя, кнігі публіцыстыкі «Высокае неба ідэала» (1980), «Нью-Йоркская сірэна».
Анатоль Вярцінскі з’яўляецца аўтарам шматлікіх п’ес для дзяцей. Напрыклад, «Дзякуй, вялікі дзякуй», «Скажы сваё імя, салдат», «Гефест — друг Праметэя». Ён таксама пераклаў на беларускую мову п’есы Лопэ дэ Вэгі «Раба свайго каханага», М. Себасцьяна «Безыменная зорка”, якія пастаўлены ў тэатрах рэспублікі, а таксама асобныя вершы з класічнай і сучаснай рускай, украінскай, літоўскай, латышскай, балгарскай і іншымі паэзіі.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1988) за кнігу «Нью-Йоркская сірэна».   Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2010).
Паэт лічыць сваім найпершым абавязкам змагацца супраць тых, хто спыняецца на дасягнутым, застаецца раўнадушным да ўсяго, што мы называем кароткім  словам — «жыццё». Вярцінскі гаварыў: —

Жывіце і віце!
Віце гнёзды.
I сокалы ўюць і арлы.
Толькі помніце:
арлы лунаюць ў блакіце,
З гнязда ўзлятае сокал,
— а мы?

      Адым з цікавых твораў з’яўляецца верш  “Жыццё даецца, каб жыццё тварыць”.
Шмат кніг і другіх вершаў іншых беларускіх пісьменнікаў было надрукавана на гэту тэму. Але ні ў адным з іх гэтая тэма не ляжыць так блізка, амаль на самай паверхні!
         “Што мы пакінем пасля сябе? Па чым нас змогуць усомніць нашчадкі?” – усе гэтыя пытанні як бы задае аўтар на працягу ўсяго верша. На самай справе – нас будуць памятаць па тым, што мы пакінулі пасля сябе! І толькі ад нас залежыць: будзе гэта штосьці добрае, ці гэта будзе штосьці, што недастойна будучыні. Мы заўсёды можам пакінуць пасля сябе лепшае жыццё!

     Па сутнасці, ў гэтых радках аўтар паказвае сэнс жыцця і паказвае, як яго можна “дастаць”. А “дастаць” да яго будзе лягчэй, калі ўсе будуць жадаць аднаго – пакінуць пасля сябе лепшае. Нават калі кожны будзе намагацца пакінуць пасля сябе і маленькую частку лепшага, то, калі-небудзь гэта “маленькае”, сумеснае ад кожнага, ператворыцца ў нешта вялікае, нават агромнае.

Гэтыя радкі адрасаваны да кожнага з нас. Жыццё нельга марнаваць, інакш у ім няма ніякага сэнсу. Напрыклад, у кожнай рэчы, што ёсць у нашай хаце, ёсць нейкі сэнс. Яна нешта значыць. У нас няма рэчаў, якія б не мелі ніякага сэнсу, бо яны нам не патрэбныя. Так і з жыццём: “Калі яно не мае сэнсу – яно нам не патрэбна”.

Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Каб светла-залатую яго ніць
Віць і далей - любоўю, справай дзейнай
Ды словам, што ад справы неаддзелена.
Тварыць!

Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Надзеяй, праўдай, мужным парываннем,
Высакародным, дружным намаганнем,
Што потым зоркай у вяках гарыць.
Тварыць!
 Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Найлепшы самы, самы натуральны
Пачатак гэты вось жыццестваральны.
Інакш - якая ад жыцця карысць?
Тварыць!

Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць, -
Тварыць!

 «Пайшло яно …»
Конец формы
Пайшло яно —
незваротнае,
як час, як само жыццё.
Глядзім услед, гаротныя:
"Бывай, бывай, пачуццё!"
Думалі, што ты вечнае,
што нам любіць і любіць.
А выйшла так недарэчна,
што горай не можа быць.
Не ўспамінай нас ліхам!
А ў нашай памяці ты
самым светлым міфам
застанешся назаўжды.
Было ты кроўнае,
роднае,
і вось пакідаеш нас —
такое ж незваротнае,
як жыццё і час.
Не меньш цудоўным і надзвычайным з’яўляецца верш “Мужчына. Жанчына. Чаканне”. Ён складаецца ўсяго з васьмі радкоў, але такі цудоўны, што і сказаць няма як. У ім – усе жыцце. У ім – усе каханне.

Мужчына. Жанчына. Чаканне.
Шуканне. Блуканне. Час.
Жанчына. Мужчына. Спатканне.
Вітанне. Пытанне. Адказ.
Мужчына. Жанчына. Дыханне.
Сэрцабіццё. Забыццё.
Жанчына. Мужчына. Каханне.
Мужчына. Жанчына. Жыццё.

 Сярод твораў  А.Вярцинскага асабліва вылучаецца верш «Дынамік».
Сам  Анатоль Вярцінскі сустрэў дзесяцігадовым хлапчуком. Дзіцячая памяць захавала яе трагічныя малюнкі ўсе да самых драбніц. Яны засталіся ў сэрцы паэта на ўсё жыццё. Вось што напісаў у адказе на пытанні анкеты часопіса «Маладосць» сам паэт: «...Мы, жывыя сведкі вайны, не маем маральнага права маўчаць. I тут нашы вершы і паэмы трэба яшчэ разглядаць як і сведчанне». Дарагой цаной - мільёнамі жыццяў заплацілі мы за сённяшняе мірнае неба. Таму творы, прысвечаныя трагічным старонкам Вялікай Айчыннай вайны, - перасцярога і напамін сучаснікам, «каб нашчадкаў зямлі абмінуў непапраўны лёс».
        Верш сюжэтны, што часта бывае ў паэзіі, а таму — ліра-эпічны... У канцы сяла жыве адзінокая жанчына, удава. Адзіная для яе радасць — дынамік, праз які ажыццяўляецца сувязь старога і нямоглага чалавека з усім астатнім светам. Аднойчы дынамік замаўчаў, і старая пайшла «вуліцай тапалінай» у другі канец сяла да радыста за дапамогай.
Мы ведаем, што той, хто жыве ў вёсцы, з цяжкасцю адважваецца аб нечым прасіць іншых, асцерагаюцца надакучаць иншым. А ў радыста Косціка нарадзіўся сын, і ў гэты дзень яму ніяк не выпадае «падбегчы» да старой. I тая не пярэчыць, не настойвае: спакойна і паважна пайшла дахаты, перад гэтым паспавядаўшыся радасным і ўзрушаным людзям аб сваёй трагедыі. Гледзячы на малога, яна прыгадала трох сваіх сыноў, што загінулі на вайне і пакінулі яе, сваю маці, сам-насам з цішынёй. Колькі болю, колькі непрыхаванага суму, сапраўднай трагедыйнасці, колькі, нарэшце, непрыдуманай, не з галавы, а непасрэдна з самога жыццёвага выпадку, выкрасаецца чалавечнасці! Колькі чалавечнасці выбруйваецца і з паводзінаў старэнькай вясковай жанчыны, якая здолела паставіць асабісты к лопат ніжэй чалавечай радасці, не стала турбаваць чалавека ў дзень, такі светлы і чысты для яго і яго сям'і.
 «Дынамік»


Ён пасіпеў, пахрыпеў і змоўк.
Болей нічога сказаць не змог.
Падышла старая, паслухала.
«Што гэта сёння з ім?»
Падышла бліжэй, пастукала.
«Маўчыць, не гаворыць зусім».
Хуценька ў печы дапаліла,
трохі прыбрала, падмяла.
Пайшла вуліцай тапалінай
у другі канец сяла.
Кажа ўсім: «Іду да радзіста.
Нешта радзіва маўчыць».
А ў радыста сын нарадзіўся,
сын нарадзіўся і крычыць.
«У вас весела, — кажа старая. —
Гэта добра, што сынок.
Бач, крычыць як, як стараецца...
Галасісты крыкунок.
Так крычаў і мой малодшанькі,
што забілі на вайне...
Бач, выпроствае аж ножанькі.
Імя выбралі ці не?
Так крычаў і мой сярэдненькі,
не вярнуўся што з партызан...
Бач, які галасок сярэбранькі!
Слаўны, слаўненькі пацан!
А старэйшы быў ціхоня.
Як радзіўся — спаў і спаў...
Можа, дзе жыве і сягоння,
раз без весткі ён прапаў?
Hi сынкоў няма, нікога.
Толькі радзіва адно.
Толькі радзіва — мне падмога.
Што б рабіла, каб не яно?
I пагаворыць, і паспявае,
добрай ночы жадае мне.
I паплачам з ім, бывае,
як успомнім аб вайне.
Ды здарылася з ім штосьці,
не гаворыць яно зусім.
Падбяжы як-небудзь, Косця,
паглядзі, што гэта з ім.
Дык падыдзеш?
                           Пастарайся...
Добра у вас, ды я пайшла».
I пайшла дамоў старая,
У другі канец сяла.


У паэта прысутнічае вялікае жаданне паглыбіцца ў кола маральна-этычных пытанняў, дайсці па магчымасці да высноў чалавечай маралі і этыкі.

Маўчанне бывае рознае.
Адны маўчаць таму,
што вельмі асцярожныя, —
баяцца розных табу.
Маўчанне бывае рознае.
Маўчаць занадта цвярозыя.
Скептыкі маўчаць:
«Ну што карысці крычаць?»
Маўчаць і абыякавыя —
твары масляна-лакавыя.
Што ім да таго,
да болю майго і твайго?
Есць маўчуны — аматары
смеласці чужой.
Развесяць свае лакатары:
«Ой, як цікава, ой!»
Маўчанне бывае рознае.
Яшчэ ёсць маўчанне грознае.
Маўчыць чалавек, трывае,
маўчыць, як і побач маўчаць.
I раптам рашуча зрывае
з вуснаў сваіх пячаць.
I раптам сябе ўзрывае:
«Я больш не магу маўчаць!»
і скажа такое адчайнае...
Калі ўжо і маўчаць —
дык я за такое маўчанне.



 «Гефест-друг Праметэя»

Аднойчы Анатоль пайшоу ў кінатэатр на кинафильм «Спартак». Для яго гэта была важная падзея, і паэт не змог ўтрымаць эмоцый. Не вядома, колькі ен фільмаў паглядзеў за свае яшчэ нядоўгае жыцце (36 гадоў), але «Спартак» ускалыхнуў яго пачуцці.  У зале многія плакалi, нават сам паэт пускае  слязу  і змагаецца з камяком у горле. У той, далеки час няшчасных стандартна крыжавалі на крыжах і чаму-то адна і тая ж жанчына усіх аплаквала ля ног іх...

Я фільм глядзеў.
Там — Спартака распялі.
Распялі ноччу,
калі ў Рыме спалі.
Вісіць Спартак,
канае на крыжы.
А ўнізе, каля ног яго, жанчына
ўзіраецца ўтрапёнымі вачыма.
"Спартак, Спартак...
Хоць слова мне скажы!"
У роспачы хапаецца за ногі.
"Спартак, Спартак..."
У зале плачуць многія.
Ды і ў мяне самога ў горле ком,
і сам слязіну я змахнўў тайком...
Спартак, Спартак!

Анатоль Вярцинскі – гэта паэт яскрава выражанай думкі, выразна сфармуляваных разваг, высноў, пытанняў.


 «Чалавек маленькага роста,
чаму не рос, па чыёй віне?»
Чалавек адказвае проста:
«Гэта залежыць не ад мяне».
«Чалавек маленькага розума,
мог ты быць разумнейшым ці не?»
Чалавек гаворыць цвяроза:
«Гэта залежыць не ад мяне».
«Чалавек душы маленькай,
Мог ты лепшым быць ці не?»
Чалавек маўклівы нейкі,
не адказвае ён мне.
Мабыць, цяжкае пытанне.
Чалавек маўчыць нездарма.
Хібам нашым ёсць апраўданне,
подласці апраўдання няма.



среда, 2 ноября 2016 г.

Акция «Подари библиотеке книгу»

Акция
 «Подари библиотеке книгу»

           
               Уважаемые жители нашего славного города Щучина.
Не секрет, что наши библиотечные фонды пополняются книгами крайне редко.

У Вас дома наверняка есть книги, которые прочли уже в вашей семье, и возможно, некоторые из них занимают место на полке. Вы можете дать им вторую жизнь -  подарив их библиотеке гимназии г.Щучина.
 Книги и юные читатели заранее  благодарны вам. 

         Подобные акции пополнят фонд  гимназической  библиотеки.
 «Жизнь дана на добрые дела», - гласит русская пословица.
Акция стартовала 1 ноября  и продлится весь декабрь!

О ходе акции мы расскажем читателям блога.